FC DMEDIA — ПАРТНЁР ФК "ДЫНАМА-МІНСК"
У спісе партнёраў ФК "Дынама-Мінск" — важнае і вельмі перспектыўнае папаўненне. Рады абвясціць у такім статусе каманду FC DMedia, якая рыхтуецца стаць першым прадстаўніком Беларусі ў Winline Медыялізе!
Супраца ўключае взаемадапамогу ў развіцці брэндаў, абмен досведам, арганізацыю сумесных актыўнасцяў. У прыватнасці, медыйная каманда будзе трэніравацца і праводзіць дамашнія матчы на стадыёне "Дынама-Юні".
Дарэчы, у яе складзе нямала экс-футбалістаў "бела-сініх" — Станіслаў Драгун, Максім Жаўнерчык, Ігар Шытаў, Віталь Булыга.
Ужо ў суботу адбудзецца лёсаванне папярэдняга раўнда 4-га сезона Winline Медыялігі. Вядома, што паядынак у адказ у межах гэтага этапа FC DMedia згуляе ў Мінску 26 жніўня.
Падпісвайцеся на групы каманды:
- у Instagram
- у TikTok