Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

FC DMEDIA — НА BLOGOOOLFEST

29.08.2023

У панядзелак, 4 верасня, на стадыёне па вул. Маякоўскага, 127/3 адбудзецца незвычайная гульня, у якой партнёр "Дынама-Мінск" — FC DMedia пазмагаецца са зборнай фіналістаў рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Унікальнае мерапрыемства атрымала назву BloGooolFest — фан-зона адкрыецца ў 16.30, сам матч пачнецца ў 17.30.

У складзе нашай медыйнай каманды на полі з’явяцца знакавыя персанажы, у тым ліку Віталь Радзівонаў, Станіслаў Драгун, Арцём Чалядзінскі, а таксама папулярныя беларускія блогеры — Лёша Майсак, Улад Бадабум, Андрэй RAZE, Даня Под і іншыя. Не сумняваемся, што сяброўскі паядынак з юнымі футбалістамі і футбалісткамі акажацца вельмі цікавым і яскравым!

Для гледачоў перад матчам арганізуюць забаўляльную інтэрактыўную праграму, а ў перапынку пройдуць конкурсы і розыгрышы класных падарункаў.

Пасля фінальнага свістка хлопцы з FC DMedia з радасцю сустрэнуцца са сваімі прыхільнікамі, каб паразмаўляць і зняць круты кантэнт!

Уваход на мерапрыемства вольны, але неабходна папярэдне зарэгістравацца анлайн.