ДЗМІТРЫЙ НІЖНІК АДДАНЫ Ў АРЭНДУ Ў "ЛАКАМАТЫЎ"
20-гадовы паўабаронца мінскага "Дынама" Дзмітрый НІЖНІК да 30 лістапада будзе выступаць на правах арэнды за першалігавы гомельскі "Лакаматыў".
Перспектыўны футбаліст гуляў за гэту каманду ў такім жа статусе ў 2021-м. А потым паўтары сезоны з’яўляўся адным з лідараў рэзервовага складу "бела-сініх". У прыватнасці, у цяперашнім турніры дублёраў прыняў удзел ва ўсіх 14 паядынках (у кожным выводзіў партнёраў на поле з капітанскай павязкай на рукаве), забіў 6 мячоў.
Адзначым, што ў абойме чыгуначнікаў ужо ёсць пара арандаваных у нашага клуба маладых талентаў — нападнікі Ягор Шадзько і Іван Ціханаў.