"ДЫНАМАЎСКІ ПАДКАСТ": ЖЫВАЯ РАЗМОВА І ПРЫЗЫ
Убачыў свет трэці выпуск "Дынамаўскага падкаста", у межах якога прадстаўнікі нашага клуба абмяркоўваюць самыя разнастайныя тэмы.
Гэтым разам у кампаніі з вядоўцам Міхаілам Гарнаком знаходзіліся абаронца Максім ШВЯЦОЎ, нападнік Іван БАХАР, а таксама хаўбекі "Дынама"-БДУФК Настасся ШЛАПАКОВА і Настасся ШУПО.
Апроч таго, для заўзятараў падрыхтавана тры футболкі ад тытульнага партнёра "бела-сініх" — кампаніі Winline. Аб тым, як выйграць прызы, расказана ў відэа.
Прыемнага прагляду!