"ДЫНАМА-МІНСК" — "СЛАВІЯ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Сёння ў 18.00 на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" пачнецца паядынак 17-га тура чэмпіянату Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе — наша каманда пазмагаецца з мазырскай "Славіяй".
Прэс-служба "бела-сініх" прадстаўляе ўвазе заўзятараў анлайн-варыянт шматстаронкавай і добра ілюстраванай афіцыйнай матчавай праграмкі.
Нагадаем, што папяровая версія, якую можна набыць адразу за ўваходам на арэну праз гістарычную арку, з’яўляецца своеасаблівым квітком для ўдзелу ў розыгрышы трох класных прызоў.