"ДЫНАМА-МІНСК" — "АСТРАВЕЦ": УСЕ ГАЛЫ
У нядзелю, 27 жніўня, "бела-сінія" запоўнілі чэмпіянатную паўзу, якая была выклікана пераносам айчыннага "класіка", кантрольным супрацьстаяннем з прадстаўніком першай лігі "Астраўцом". Падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі на запасным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" святкавалі пераканаўчую вікторыю — 6:1.
Усе галы захапляльнага матчу аб'яднаны ў відэа, размешчанае на нашым клубным Youtube-канале.
Прыемнага прагляду!