"ДЫНАМА"-БДУФК — "МІНСК": 19 ЖНІЎНЯ Ў 17.00
У суботу, 19 жніўня, адбудзецца галоўны паядынак лета ў айчынным жаночым футболе — у фінале нацыянальнага Кубка-2023 пазмагаюцца "Дынама"-БДУФК і "Мінск".
Даўнія прынцыповыя суперніцы вызначаць уладальніка трафея на полі АСК "Брэсцкі" ў паўднёва-захаднім абласным цэнтры. Стартавы свісток прагучыць у 17.00. Уваход вольны.
Нагадаем, што гэта дэрбі акажацца ўжо чацвёртым у годзе. У кожным з папярэдніх верх бралі нашы дзяўчаты: заваявалі Суперкубак краіны (1:1, па пенальці 4:2), перамаглі ў чэмпіянатных супрацьстаяннях (1:0, 2:1).
Каманда Юрыя Малеева згуляе ў блакітных майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Антонам Лашуком, асістэнтамі якога стануць Юрый Харужэнка (абодва — Мінск) і Сяргей Касавец (Брэст). Чацвёрты суддзя — Вольга Блоцкая (Маладзечна). Інспектар матчу — Вячаслаў Быкаў (Магілёў). Дэлегат АБФФ — Ігар Цаплюк (Мінск).
Жывы эфір дасяжны на тэлеканале "Беларусь 5".