ДУШАН БАКІЧ — WINLINE-ГУЛЕЦ "ДЫНАМА" Ў ЛІПЕНІ
Падведзена рыса пад апытанкай, дзе ўдзельнікі афіцыйнай групы "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "УКантакце" выяўлялі найлепшага гульца каманды ў другім летнім месяцы. Пераможцам намінацыі стаў нападнік Душан БАКІЧ.
24-гадовы чарнагорскі футбаліст, які атрымае спецыяльны прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline, у ліпені паўдзельнічаў у пяці паядынках і сабраў 10 балаў па сістэме "гол плюс пас" (5+5).
У галасаванні адзначылася 278 чалавек. Думку на карысць Душана БАКІЧА выказала 122 (43,88%), далей месцы размеркаваліся так: Уладзіслаў МАРОЗАЎ — 71 (25,54%), Уладзімір ХВАШЧЫНСКІ — 34 (12,23%), Іван БАХАР — 31 (11,15%), Арцём БЫКАЎ — 20 (7,19%).