ДУШАН БАКІЧ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 18-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла сваю версію сімвалічнай зборнай па выніках 18-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
У гэтай "камандзе тыдня" ёсць і прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на выездзе адолела "Слуцк" — 2:1.
Упершыню ў сезоне туды ўключаны Душан БАКІЧ — да трапнага стрэлу прыплюсаваў асістэнцкі бал.
Нагадаем, што гол чарнагорскага нападніка ў вароты "сахарнікаў" прызнаны найлепшым у 18-м туры.