ДУШАН БАКІЧ — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА ГОЛА 18-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" назвала топ-5 найлепшых галоў па выніках 18-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
Пераможцам намінацыі стаў чарнагорскі форвард мінскага "Дынама" Душан БАКІЧ, які ў выязным супрацьстаянні са "Слуцкам" (2:1) адкрыў лік на 33-й хвіліне выдатным ударам са стандартнага становішча — пушчаны над "сценкай" метраў з 23 мяч заляцеў у верхні вугал варот.
Адзначым, што ў спісе ёсць яшчэ адзін прадстаўнік "бела-сініх": 5-е месца заняла шыкоўная камбінацыя з замыканнем у дотык ад Глеба ЖЭРДЗЕВА.