ДУБЛЁРЫ МІНСКАГА "ДЫНАМА" — НА II ГУЛЬНЯХ КРАІН СНД
Два прадстаўнікі рэзервовай каманды мінскага "Дынама" атрымалі новы, вельмі цікавы досвед — паспрабавалі сябе ў іншым, хоць і сумежным відзе спорту.
Паўабаронцы Юрый КРАЎЧАНКА і Арцём САКАЛОЎСКІ выступалі за юніёрскую (U19) зборную Беларусі па міні-футболе на II Гульнях краін СНД.
Паядынкі турніру адбыліся ў сталічным комплексе "Ўручча". На жаль, гаспадары пляцоўкі занялі толькі 4-ы выніковы радок: адолелі азербайджанцаў — 7:1, разыйшліся ўнічыю з равеснікамі з Кыргызстана — 1:1, саступілі ўзбекістанцам — 0:4 і расіянам — 2:4.
Фота: vk.com/bamf_belarus