ДУБЛЁРЫ "ДЫНАМА" І "ІСЛАЧЫ" ЗГУЛЯЮЦЬ У ВЕРАСНІ
Для дублёраў "бела-сініх" міжколавая паўза расцягнецца яшчэ на тыдзень — выязны паядынак 16-га тура з моладзевым складам прысталічнай "Іслачы" перанесены з 7 жніўня на 27 верасня.
Такім чынам, АБФФ задаволіла суадноснае хадайніцтва нашага клуба, выкліканае запрашэннем групы дынамаўскіх рэзервістаў у юніёрскую зборную Беларусі па міні-футболе, якая рыхтуецца да старту ў II Гульнях краін СНД.
Гаворка пра паўабаронцаў Юрыя КРАЎЧАНКУ і Арцёма САКАЛОЎСКАГА, а таксама нападніка Цімафея МЕЛЬНІЧЭНКУ.
Наступны матч падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча правядуць 14 жніўня — дома з супернікамі з мазырскай "Славіі".