Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

БАЯВАЯ НІЧЫЯ СА "СЛАВІЯЙ"

13.08.2023

Чэмпіянат Беларусі-2023. Найвышэйшая ліга

Матч 17-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — СЛАВІЯ (МАЗЫР) — 2:2 (1:1)
МІНСК. 13 жніўня. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 18.00. 3010 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Шымусік, А.Кавалёў (абодва — Асіповічы), А.Банцееў (Бабруйск).
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Бегуноў (Пуціла, 61), Паліцевіч (к), Швяцоў, Арыньё, Быкаў, Сялява, Бахар (Жэрдзеў, 80), Вакуліч (Сядзько, 40), Бакіч, Марозаў (Хвашчынскі, 80).
Запасныя: Макаўчык, Гаўрыловіч, Свірэпа, Дземчанка, Рылач, Зорын.
СЛАВІЯ: Сокал, Дрос, Кобец, Іваноў, Сазончык (Кастроў, 70), Жук (Шамрук, 53), Руцкі (к), Анцілеўскі (Пруднік, 81), Чыкіда (Залескі, 66), Сідарэнка (Джыгера, 60), Мельнікаў.
Запасныя: Іваненка, Пятрэнка, Катляроў, Кенжабаеў, Жумабекаў.
ГАЛЫ: 0:1 — Сазончык (21). 1:1 — Бахар (43, пас — Марозаў). 1:2 — Анцілеўскі (49). 2:2 — Быкаў (65, пас — Бакіч).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Бегуноў (38), Анцілеўскі (51), Пуціла (67), Марозаў (69), Шамрук (90).