АЎТОБУСНАЯ ПАЕЗДКА НА МАТЧ З "НАФТАНАМ"
Наступны чэмпіянатны паядынак мінскае "Дынама" правядзе ў суботу, 2 верасня, калі ў межах 20-га тура ў гасцях пазмагаецца з "Нафтанам". Супернікі сустрэнуцца ў Наваполацку, на стадыёне "Атлант". Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
Запрашаем падтрымаць любімую каманду ў няпростым матчы! Для заўзятараў арганізуецца аўтобусная паездка, КОШТ якой складзе 45 РУБЛЁЎ.
Падрабязная інфармацыя і запіс — па тэлефоне +375 29 627 88 97.
Ажыццявіць аплату можна:
- праз ЕРЫП
- праз Webpay на сайце shop.dinamo-minsk.by
- у фан-шопе "бела-сініх" на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00)