АРЦЁМ БЫКАЎ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 17-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт сімвалічнай зборнай па выніках 17-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
У "каманду тыдня" трапіў адзіны гулец мінскага "Дынама", якое ў родных сценах разыйшліся баявой нічыёй са "Славіяй" — 2:2.
Адзначаным аказаўся Арцём БЫКАЎ, які зафіксаваў на 65-й хвіліне фінальныя лічбы на табло.
Для 30-гадовага паўабаронцы гэта другое ў годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 12-га тура).