АЛЯКСЕЙ ГАЎРЫЛОВІЧ — ФУТБАЛІСТ "БЕЛА-СІНІХ"
Кантракт з мінскім "Дынама" падпісаў 33-гадовы абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ.
Менавіта ў нашым клубе ўраджэнец Пінска і выхаванец мясцовай СДЮШАР-3 (першы трэнер Сяргей Сільвестравіч Пазняк) пачаў прафесійную кар’еру. За асноўны склад дэбютаваў 8 лістапада 2009-га — выйшаў на замену ў канцоўцы дамашняга паядынку найвышэйшай лігі з "Дняпром".
Цягам пары сезонаў стабільна выступаў за "бела-сініх", у 2012-м быў аддадзены ў арэнду ў "Нафтан", а ў наступным перабраўся ў "Гомель". Таксама ўпісаў у асабісты прафайл этапы ў "Слуцку" (2015), "Белшыне" (2016), брэсцкім "Дынама" (2016-18). Летам 2018-га вярнуўся ў абойму мінскіх дынамаўцаў, дзе правёў паўтары гады.
У 2020-м упершыню адправіўся за мяжу — у казахстанскі "Акжатпес". Пасля непрацяглай пабыўкі ў "Нёмане" (люты — чэрвень 2021-га) гуляў за расійскія "Чайку" з Пясчанакопскага (Д3; 2021-22) і астраханскі "Валгар" (Д2; 2022-23).
Уладальнік Кубка (2011/12, 2016/17, 2017/18) і Суперкубка краіны (2018). У складзе нашай каманды — бронзавы прызёр чэмпіянату-2018.
Удзельнік лонданскай Алімпіяды-2012. Мае ў актыве тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі.
Аляксей, ласкава вітаем у родных пенатах! Няхай усё атрымаецца найлепшым чынам!