ЖАНОЧАЯ ЗБОРНАЯ — ПАКУЛЬ БЕЗ АЧКОЎ
У харвацкай Вяліка-Горыцы завершаны паядынак галоўных жаночых зборных Чэхіі і Беларусі ў межах групы 4 дывізіёна В Лігі нацый-2023/24. На жаль, намінальныя госці саступілі 1:2.
У матчы прынялі ўдзел шэсць футбалістак мінскага "Дынама"-БДУФК. Усе 90 хвілін адпрацавалі Юлія СЛЯСАРЧЫК, капітан каманды Настасся ЛІННІК, Ганна ПІЛІПЕНКА і Вікторыя ВАЛЮК, якая на 55-й скараціла адставанне ў ліку. Настассю ШЛАПАКОВУ замянілі на 46-й, Настассю ШУПО ўзнялі з лаўкі запасных на 71-й.
У другой сустрэчы гэтай "пулькі" баснійкі дома згулялі ўнічыю 1:1 са славенкамі.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
Чэхія |
2 |
2 |
0 |
0 |
4-1 |
6 |
Боснія і Герцагавіна |
2 |
1 |
1 |
0 |
3-2 |
4 |
Славенія |
2 |
0 |
1 |
1 |
1-3 |
1 |
БЕЛАРУСЬ |
2 |
0 |
0 |
2 |
2-4 |
0 |
27.10. БЕЛАРУСЬ — Славенія. 31.10. Славенія — БЕЛАРУСЬ.
Фота: vk.com/belarusff