ЗБОРНАЯ U19 АДОЛЕЛА СУПЕРНІКА З НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІГІ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2005 год нараджэння, на полі тэхнічнага цэнтра АБФФ згуляла кантрольны матч з прадстаўніком элітнага дывізіёна "Мінскам". І ўзяла верх — 2:0.
Унёсак у дасягненне станоўчага выніку зрабіла і пара футбалістаў мінскага "Дынама". Нападнік Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА быў заменены на 46-й хвіліне, брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ — на 60-й.
У аўторак, 12 верасня, беларускіх юнакоў чакае яшчэ адзін спарынг — з першалігавым "Макслайнам" з Віцебску.
Фота: vk.com/minsk1954