ЗБОР СРОДКАЎ ДЛЯ РЫТЫ ЮШКЕВІЧ ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ З "ГОМЕЛЕМ"
ФК "Дынама-Мінск" звяртаецца да заўзятараў з просьбай прыйсці на дапамогу юнай Рыце Юшкевіч, якой пастаўлены жудасны дыягназ — спінальная мышачная атрафія II тыпу.
Абвешчаны звыштэрміновы збор на прэпарат ZOLGENSMA, рэабілітацыю і медабсталяванне. Валанцёры са скарбонкамі для ахвяраванняў будуць прысутнічаць на суботнім дамашнім матчы "бела-сініх" з "Гомелем" — з 18.30 ў фан-зоне, размешчанай на тэрыторыі арэны на ўваходзе праз гістарычную арку.
Там жа адкрыецца кірмаш з таварамі ручной працы ад майстароў са ўсёй краіны — выручаныя сродкі перавядуць на рахунак для Рыты.
Заклікаем не заставацца абыякавымі да чужой бяды! Давайце выратуем жыццё дзяўчынкі разам!