ЮНАКІ "БЕЛА-СІНІХ" ЗГУЛЯЮЦЬ З РАВЕСНІКАМІ З "ЛУДАГОРЦА"
У швейцарскім Ньёне завяршылася лёсаванне ранніх стадый "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2023/24. Нагадаем, што да ўдзелу ў турніры дапускаюцца футбалісты не старэйшыя за 2005 год нараджэння, плюс у заяўку на этап дазволена ўключаць не больш за пяць чалавек 2004 г.р. (у пратакол на канкрэтны паядынак — не больш за трох).
Аб сваіх патэнцыйных суперніках даведаўся і прадстаўнік Беларусі — мінскае "Дынама".
У 1-м раўндзе нашы хлопцы сустрэнуцца з равеснікамі з балгарскага "Лудагорца". Гульнявыя дні — 4 (дома) і 25 кастрычніка.
У выніку пераадолення гэтага бар’ера "бела-сінія" пазмагаюцца за праход далей з тым, хто акажацца мацнейшым у супрацьстаянні "Марыбор" (Славенія) — "Майнц-05" (Германія).