ЮНАЦКАЯ ЗБОРНАЯ ЗГУЛЯЛА СА "СЛУЦКАМ"
Зборная Беларусі, укамплектаваная гульцамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння, правяла першы з пары вераснёўскіх кантрольных паядынкаў. І вельмі годна выглядала на фоне "Слуцка" з найвышэйшай лігі — саступіла 0:1, прычым прапусціла толькі напрыканцы другога тайма.
Трэнерскі штаб Дзмітрыя Караткевіча задзейнічаў чатырох футбалістаў мінскага "Дынама". У стартавы склад уключылі цэнтрбека Паўла АПЯЦЁНКА — і замянілі на 82-й хвіліне. Па ходу матчу ў бойку кінулі яшчэ аднаго прадстаўніка задняй лініі Дзмітрыя ЛЕВАНЦЮКА — на 46-й, брамніка Кірыла БУЦЕВІЧА — на 62-й і хаўбека Арцёма ГРАБЦЭВІЧА — на 70-й.