У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 20-ГА ТУРА — ДВОЕ З "ДЫНАМА"
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію сімвалічнай зборнай па выніках 20-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў топ-дывізіёне.
У спісе ёсць пара прадстаўнікоў мінскага "Дынама", якое ў Наваполацку ўпэўнена перайграла мясцовы "Нафтан" — 3:0.
У "каманду тыдня" трапілі абаронца Раман БЕГУНОЎ (галявая перадача) і нападнік Іван БАХАР (падвоіў лік на 38-й хвіліне).
Адзначым, што для Бегунова гэта трэцяе ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 8-га і 16-га тураў), для Бахара — першае.