РОЗЫГРЫШ ПРЫЗОЎ ПРАЗ МАТЧАВУЮ ПРАГРАМКУ
Да найважнейшага чэмпіянатнага супрацьстаяння мінскага "Дынама" з "Нёманам" прэс-служба "бела-сініх" рыхтуе матчавую праграмку, якая будзе традыцыйна змяшчаць шмат цікавай карыснай інфармацыі.
Папяровая версія дазволіць удзельнічаць у розыгрышы прызоў паміж таймамі паядынку:
- футболкі сезона-2023
- бейсболкі ад тытульнага партнёра клуба — кампаніі Winline
- мяснога бокса ад Маладзечненскага мясакамбіната
Набыць праграмку можна непасрэдна перад матчам — у пункце продажу афіцыйнай атрыбутыкі і сувенірнай прадукцыі "Дынама" адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку.