НАША ЖАНОЧАЯ КАМАНДА ЎЗЯЛА КУРС НА МАЛДОВУ
Сёння раніцай з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" у Стамбул выляцеў самалёт авіякампаніі Belavia, на борце якога знаходзіліся ў тым ліку гульцы і трэнерска-адміністратыўны штаб "Дынама"-БДУФК.
Канцавым прыпынкам для нашай каманды, якая адправілася ўдзельнічаць у 1-м раундзе жаночай Лігі чэмпіёнаў-2023/24, стане сталіца Малдовы — Кішынёў.
Настаўнік Юрый Малееў уключыў у выязны спіс 18 футбалістак:
брамнікі — Екацярына КАВАЛЬЧУК, Екацярына ЎЛАСЕВІЧ;
абаронцы — Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, Ксенія КУБІЧНАЯ, Настасся ПАПОВА, Арына СІТНІКАВА, Юлія СЛЯСАРЧЫК, Аліна СКІДАН;
паўабаронцы — Зарына КАПУСЦІНА, Настасся КАВАЛЁВА, Настасся ЛІННІК, Настасся МАГЕР, Ганна ПІЛІПЕНКА, Настасся ШЛАПАКОВА, Настасся ШУПО;
нападнікі — Вікторыя ВАЛЮК, Екацярына ДУДКО, Дар’я СЦЯЖКО.
Стартаваць у еўракубкавай кампаніі належыць у сераду, 6 верасня, — паядынкам з малдаўскай "Агарыстай" з горада Аненій-Ной.