НАША ГАЛОЎНАЯ КАМАНДА ПРАВЯДЗЕ КАНТРОЛЬНЫ ПАЯДЫНАК
"Бела-сінія" працягваюць падрыхтоўку да наступных чэмпіянатных матчаў. Пакуль — без вялікай групы футбалістаў, выкліканых у розныя нацыянальныя каманды.
Паўзу хлопцы, якія засталіся ў абойме, запоўняць спарынгам са зборнай Беларусі U17, куды, нагадаем, запрошана пяцёра перcпектыўных гульцоў са структуры мінскага "Дынама".
Кантрольны паядынак адбудзецца ў нядзелю, 10 верасня, на полі АБФФ у сталічнай Вяснянцы. Пачатак а 12-й гадзіне.
Сачыць за развіццём падзей анлайн можна ў Youtube.