Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЗБОРНАЯ БЕЗ ГАЛОЎ У ВЕРАСНІ

12.09.2023

Галоўная дружына нашай краіны правяла чарговы паядынак кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2024. І на выездзе саступіла ізраільцянам — 0:1, прапусціўшы ў кампенсаваны арбітрам да другога тайма час.

У складзе гасцей на поле стадыёна "Блумфілд" у Тэль-Авіве выйшаў квартэт футбалістаў мінскага "Дынама". Цалкам матч адгулялі абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, які выконваў капітанскія функцыі, і форвард Уладзіслаў МАРОЗАЎ. Апорнік Аляксандр СЯЛЯВА быў узняты з лаўкі запасных на 59-й хвіліне, яшчэ адзін прадстаўнік сярэдняй лініі Арцём БЫКАЎ — на 79-й.

Таксама ў межах групы I швейцарцы дома разграмілі андорцаў — 3:0, румыны ў Бухарэсце зламілі супраціў касавараў — 2:0.

 

Г

В

Н

П

М

А

Швейцарыя

6

4

2

0

17-5

14

Румынія

6

3

3

0

9-4

12

Ізраіль

6

3

2

1

7-7

11

БЕЛАРУСЬ

6

1

1

4

4-11

4

Косава

6

0

4

2

5-8

4

Андора

6

0

2

4

3-10

2

12.10. БЕЛАРУСЬ — Румынія. 15.10. Швейцарыя — БЕЛАРУСЬ.

Фота: vk.com/belarusff