Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

МОЛАДЗЕВАЯ ЗБОРНАЯ СУСТРЭЛАСЯ З ПАРТУГАЛЬЦАМІ

12.09.2023

У армянскім Армавіры завяршыўся паядынак зборных Беларусі і Партугаліі, сфармаваных з футбалістаў не старэйшых за 2002 год нараджэння, у межах адборачнай кампаніі EURO’2025 (U23). У выніку пірэнейцы аказаліся мацнейшымі — 5:0.

У складзе намінальных гаспадароў у супрацьстаянні паўдзельнічаў адзін прадстаўнік мінскага "Дынама" — Андрэй РЫЛАЧ традыцыйна прымерыў капітанскую павязку і адпрацаваў усе 90 хвілін на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы.

У іншых матчах групы G харваты на выездзе адолелі фарэрцаў — 4:2, грэкі ўзялі верх у Андоры — 1:0.

 

Г

В

Н

П

М

А

Партугалія U21

2

2

0

0

8-0

6

Грэцыя U21

2

1

1

0

2-1

4

Фарэры U21

3

1

1

1

7-8

4

Андора U21

5

0

3

2

3-7

3

БЕЛАРУСЬ U21

5

0

3

2

4-10

3

Харватыя U21

1

1

0

0

4-2

3

13.10. Партугалія U21 — БЕЛАРУСЬ U21. 17.10. Харватыя U21 — БЕЛАРУСЬ U21.

Фота: vk.com/belarusff