МІЖНАРОДНЫЯ МАТЧЫ РЭНАТЫ КАЛІНОЎСКАЙ
Дзявочая зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалісткамі не старэйшымі за 2005 год нараджэння, згуляла выязныя кантрольныя паядынкі.
У абодвух спарынгах прыняла ўдзел абаронца мінскага "Дынама"-БДУФК Рэната КАЛІНОЎСКАЯ.
22.9. ДЫНАМА (МАСКВА, РАСІЯ, Д1) — БЕЛАРУСЬ U19 — 4:0
КАЛІНОЎСКАЯ выйшла на замену на 65-й хвіліне.
26.9. СПАРТАК U19 (МАСКВА, РАСІЯ) — БЕЛАРУСЬ U19 — 0:8
КАЛІНОЎСКАЯ правяла ўвесь матч.
Напрыканцы кастрычніка падначаленых Уладзіміра Шындзікава чакаюць афіцыйныя супрацьстаянні — у межах адборачнай кампаніі юніёрскага EUROэ2024 належыць у Албаніі змагацца з равесніцамі з Ісландыі, Шатландыі і Сербіі.