МЕЛЬНІЧЭНКА ЗГУЛЯЎ ЗА ЮНІЁРСКУЮ ЗБОРНУЮ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2005 год нараджэння, закрыла вераснёўскую спарынг-праграму — і на полі тэхнічнага цэнтра АБФФ у сталіцы святкавала яшчэ адну перамогу. Гэтым разам адоленым аказаўся першалігавы "Макслайн" з Віцебска — 2:1, прычым вырашальны мяч падначаленыя Міхаіла Мархеля забілі на 89-й хвіліне.
У паядынку прыняў удзел футбаліст мінскага "Дынама" Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА, якога замянілі на 56-й хвіліне.
Адзначым, што ў лістападзе беларусаў чакае выступленне ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2024, дзе ў межах групы 8 супернікамі стануць туркі (гаспадары квартэта), грэкі і літоўцы.
Фота: vk.com/minsk1954