МАТЧЫ ДЫНАМАЎЦАЎ У ЮНАЦКАЙ ЛІЗЕ УЕФА — У РАЗГРАДЗЕ
Менш за тры тыдні засталося да старту каманды мінскага "Дынама" U19 у кваліфікацыі Юнацкай Лігі УЕФА-2023/24.
Абедзве сустрэчы нашы хлопцы правядуць на полі суперніка — балгарскага "Лудагорца", у сувязі з чым двухматчавае супрацьстаянне ўмесціцца ў чатыры дні. Намінальна дамашнюю дуэль на стадыёне "Іглз Нэст" належыць згуляць у сераду, 4 кастрычніка. Яшчэ раз канкурэнты пазмагаюцца ў нядзелю, 8-га.
Час пачатку паядынкаў аднолькавы — 18.00.
Нагадаем, што да ўдзелу ў турніры дапускаюцца футбалісты не старэйшыя за 2005 год нараджэння. Апроч таго, у заяўку на раўнд можна ўключаць не болей пяці хлопцаў 2004 г.р. (у пратакол на канкрэтны матч — не болей трох).