КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН"
У нядзелю, 17 верасня, Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" (вул. Кірава, 8/6) прыме адно з найважнейшых супрацьстаянняў на асеннім адрэзку дыстанцыі чэмпіянату Беларусі-2023 ў элітным дывізіёне. У межах 21-га тура пазмагаюцца таблічныя лідары — і наша каманда прыкладзе максімум намаганняў, каб адарвацца ад гарадзенскага "Нёмана". Пачатак у 18.30.
Чакаем заўзятараў на гульні, якая падорыць мноства яскравых эмоцый і пратрымае ў напрузе да фінальнага свістка!
Квіткі на матч коштам 5-30 рублёў дасяжны для набыцця:
- праз Ticketpro
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24; працуе штодня з 11.00 да 20.00)
У дзень паядынку квіткі можна купіць у касах ля гістарычнай аркі арэны — з 11.00 да 19.30.
Для прыхільнікаў "Нёмана" выдзелены сектар C19 і B18.
ЗВЯРТАЕМ УВАГУ, што ў гледачоў у сектарах C20, C21, C22, D24 магчыма абмежаванасць бачнасці з прычыны ўсталяваных на бегавых дарожках металаканструкцый. Улічвайце гэту інфармацыю пры набыцці квіткоў!
Ільготы даюцца:
- дзецям да 5 гадоў — бясплатна (без права займання месца)
- дзецям ад 6 да 18 гадоў, студэнтам — 50% пры прад'яўленні дакумента
- пенсіянерам, інвалідам 2-й групы — 50% пры прад'яўленні дакумента
- ветэранам ВАВ, ліквідатарам ЧАЭС, інвалідам 1-й групы, воінам-інтэрнацыяналістам — бясплатна пры прад'яўленні дакумента.