КАМАНДА U19 ЧАКАЕ СВАЙГО ЕЎРАСУПЕРНІКА
У аўторак, 5 верасня, у швейцарскім Ньёне адбудзецца лёсаванне ранніх стадый "Шляху пераможцаў дамашніх чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2023/24. Рэгламент дазваляе выступаць футбалістам не старэйшым за 2005 год нараджэння (у заяўку на раўнд дазваляецца ўключыць не больш за пяць чалавек 2004 г.р., але ў пратакол на канкрэтны матч — не больш за тры).
Беларусь прадставяць мінскія дынамаўцы, якія апярэдзілі ўсіх апанентаў ва ўзроставай групе U18 у папярэднім розыгрышы нацыянальнага "турніру ліцэнзавання".
У 1-м "кваліфаі" стартуе 32 каманды. Апроч "бела-сініх", гэта "Лечэ" (Італія), "Майнц-05" (Германія), "Нант" (Францыя), "Фамалікан" (Партугалія), АЗ (Нідэрланды), "Гамільтан" (Шатландыя), "Партызан" (Сербія), "Рух" (Украіна), "Гент" (Бельгія), "Базель" (Швейцарыя), "Алімпіякас" (Грэцыя), "Спарта" (Чэхія), "Молде" (Нарвегія), "Мідцюланд" (Данія), "Дынама" (Заграб, Харватыя), "Істанбул Башакшахір" (Турцыя), "Пафас" (Кіпр), "Макабі" (Хайфа, Ізраіль), "Мальмё" (Швецыя), "Лудагорац" (Балгарыя), "Універсітаця" (Краёва, Румынія), "Габала" (Азербайджан), "Акадэмія Пушкаша" (Венгрыя), "Лех" (Польшча), "Туран" (Казахстан), "Жыліна" (Славакія), "Марыбор" (Славенія), "Шерыф" (Малдова), "Клайпеда" (Літва), "Сараева" (Баснія і Герцагавіна), ХІК (Фінляндыя).
Гульнявыя дні гэтага этапа — 4 і 25 кастрычніка.