ГРУПА ДЫНАМАЎЦАЎ ВЫКЛІКАНА Ў ЗБОРНУЮ U17
Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння, праводзіць трэнінг-кэмп на базе тэхнічнага цэнтра АБФФ. І на гэтым тыдні згуляе кантрольныя паядынкі з прадстаўнікамі найвышэйшай лігі: 7 верасня — са "Слуцкам", 10-га — з мінскім "Дынама".
Прыняць удзел у спарынгах могуць пяцёра "бела-сініх": брамнік Кірыл БУЦЕВІЧ, абаронцы Павел АПЯЦЁНАК, Дзмітрый ЛЕВАНЦЮК, Цімафей ХАМАНЬКО, хаўбек Арцём ГРАБЦЭВІЧ.
Адзначым, што Апяцёнак і Грабцэвіч працуюць у складзе каманды дублёраў нашага клуба пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Лянцэвіча.