ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ГОМЕЛЕМ"
На Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" завяршыўся цэнтральны паядынак 23-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе. У выніку "бела-сінія" ўзялі верх — 2:1.
Па традыцыі, найлепшы гулец супрацьстаяння ў складзе нашай каманды атрымаў смачны прыз ад Маладзечненскага мясакамбіната.
Лаўрэатам аказаўся брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, якому ад імя заўзятараў зычым пастаяннага прагрэсу і максімальнай колькасці "сухіх" матчаў.