Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДЫНАМАЎСКІЯ РЭЗЕРВІСТЫ — З 18-Й ВІКТОРЫЯЙ ЗАПАР

3.09.2023

Першынство дублёраў-2023

Матч 20-га тура

НАФТАН-д (НАВАПОЛАЦК) — ДЫНАМА-МІНСК-д — 0:7 (0:4)
НАВАПОЛАЦК. 3 верасня. Поле са штучным пакрыццём стадыёна "Атлант". Пачатак у 12.00. 70 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Палтаржыцкі (Чэрвень), А.Зямчонак, А.Бондараў (абодва — Віцебск).
НАФТАН-д: Макараў, Луцэвіч, Іл.Чмут (Салодкі, 63), Баран (Руды, 82), Ів.Чмут (Маліноўскі, 79), Пілецкі (Абраменка, 75), Падшыблаў, Салуквадзэ (Эрмідзі, 55), Драбатовіч (Францаў, 70), Кавалюк, Башун (к).
Запасны: Ментус.
ДЫНАМА-МІНСК-д: Шымаковіч, Туравец, Апяцёнак, Казакоў, Дубовік (Чарняўскі, 66), Сакалоўскі, Кролік (к) (Дубатоўка, 68), Краўчанка, Хавалка (Аляксандраў, 63), Будзько (Лісоўскі, 75), Арлоў (Мельнічэнка, 55).
Запасны: Ярашэвіч.
ГАЛЫ: 0:1 — Будзько (23, пас — Хавалка). 0:2 — Арлоў (25, пас — Сакалоўскі). 0:3 — Краўчанка (34, пас — Кролік). 0:4 — Будзько (45, з пенальці за фол супраць Арлова). 0:5 — Будзько (46, пас — Арлоў). 0:6 — Мельнічэнка (85, пас — Лісоўскі). 0:7 — Лісоўскі (87, пас — Мельнічэнка).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Ів.Чмут (72).