ДЫНАМАЎЦЫ ПРЫНЯЛІ ЎДЗЕЛ У МАТЧЫ МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2002 год нараджэння, працягвае выступленні ў кваліфікацыі кантынентальнага чэмпіянату-2005 (U21). На жаль, у намінальна дамашнім супрацьстаянні з равеснікамі з Фарэр дабыць ачкоў не атрымалася — параза 2:3.
Падначаленыя Сяргея Ясінскага ўжо да сканчэння гадзіны гульні прапусцілі тройчы, прыклалі максімум намаганняў для выпраўлення сітуацыі, але так і не выратаваліся.
Удзел у паядынку прынялі двое мінскіх дынамаўцаў. Усе 90 хвілін адпрацавалі брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ і ўніверсал Андрэй РЫЛАЧ, які гэтым разам з капітанскай павязкай на рукаве дзейнічаў на пазіцыі правага абаронцы.
Наступная афіцыйная сустрэча чакае беларускую каманду ў аўторак, 12 верасня, — у тым жа армянскім Армавіры з апанентамі з Партугаліі.