"ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Увазе заўзятараў — афіцыйная матчавая праграмка, падрыхтаваная прэс-службай "бела-сініх" да цэнтральнага супрацьстаяння 21-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2023 паміж мінскім "Дынама" і гарадзенскім "Нёманам".
Унутры, як заўсёды, поўна карыснай інфармацыі, а таксама класных фатаграфій.
Нагадваем, што папяровая версія праграмкі дае права ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку сённяшняга паядынку. Набывайце ў пункце продажу афіцыйнай атрыбутыкі і сувенірнай прадукцыі нашага клуба, размешчаным на тэрыторыі арэны адразу за ўваходам праз гістарычную арку.