"ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Цэнтральны паядынак 21-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе прыме Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" (вул. Кірава, 8/6) — у нядзелю, 17 верасня, наша каманда пазмагацца з таблічным суседам гарадзенскім "Нёманам". Стартавы свісток прагучыць у 18.30.
КВІТКІ
Набыць квіткі коштам 5-10 (на трыбуны) і 30 (у VIP-ложу) рублёў можна:
- праз Ticketpro
- у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй рэспубліцы
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24, без выходных — з 11.00 да 20.00)
У дзень гульні пакупайце квіткі ў касах ля гістарычнай аркі арэны — з 11.00 да 19.30.
Для прыхільнікаў "Нёмана" выдзелены сектары C19 і B18.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў сталіцы будзе воблачна, без ападкаў. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +19+21 градус.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
У 17.00 адкрыюцца абодва ўваходы на стадыён з боку вул. Кірава.
ФОРМА
Гаспадары выйдуць на поле у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Аляксеем Кульбаковым, асістэнтамі якога стануць Сяргей Цяслюк (абодва — Гомель) і Алег Маслянка (Брэст). Чацвёрты суддзя — Дзмітрый Жахоўскі (Наваполацк).
Інспектар матчу — Вячаслаў Быкаў (Магілёў).
Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Гледачам з-за мяжы ўбачыць усё самае цікавае дазволіць Youtube-канал АБФФ.
ДУБЛЁРЫ
Рэзервовыя склады паборацца за перамогу ў панядзелак, 18 верасня, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак а 15-й гадзіне.