Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-МІНСК" — "ГОМЕЛЬ": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

28.09.2023

У суботу, 30 верасня, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6) адбудзецца чарговы найцікавейшы паядынак чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне. Наша каманда прыме няўступлівы "Гомель", які ў папярэдніх шасці сустрэчах сабраў 16 ачкоў. Стартавы свісток у цэнтральным супрацьстаянні 23-га тура прагучыць у 20.00.

КВІТКІ

Кошт складае 5-10 (на трыбуны) і 30 (у VIP-ложу) рублёў — дасяжны для набыцця:

- праз Ticketpro

- у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй рэспубліцы

- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24, без выходных — з 11.00 да 20.00)

У дзень супрацьстаяння купляйце квіткі ў касах ля гістарычнай аркі арэны — з 12.00 да 21.00.

Для прыхільнікаў "Гомеля" выдзелены сектары В12 і В13.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў сталіцы будзе воблачна, чакаецца дождж. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +14+16 градусаў.

ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ

У 18.30 адкрыецца ўваход на стадыён праз гістарычную арку.

ФОРМА

Гаспадары поля прымераць сінія майкі і трусы (брамнік — цалкам у чорным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на гульню атрымала брыгада арбітраў з Брэста: галоўны — Сяргей Сцяцурын, памочнікі — Сяргей Касавец і Дзяніс Пашкевіч. Чацвёрты суддзя — Аляксандр Клімашэўскі (Мінск).

Інспектар матчу — Аляксандр Брайчэўскі (Ворша).

Дэлегат АБФФ — Святлана Грынкевіч (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры за развіццём падзей можна сачыць пры дапамозе тэлеканала "Беларусь 5". Гледачам з-за мяжы неабходна перайсці на Youtube-канал АБФФ.

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя склады пазмагаюцца 27 кастрычніка.