"ДЫНАМА"-БНТУ СТАРТУЕ Ў ЧЭМПІЯНАЦЕ БЕЛАРУСІ
У выходныя адкрыецца гульнявая праграма 35-га па ліку розыгрышу айчыннага міні-футбольнага топ-дывізіёна. На дыстанцыю выйдзе тузін каманд.
У спісе ёсць прадстаўнік нашага клуба — "Дынама"-БНТУ, якое традыцыйна ставіць прыярытэтам падрыхтоўку моладзі. Падначаленыя Дзмітрыя Бароўскага стартуюць у чацвер, 21 верасня, выязным супрацьстаяннем з землякамі з "Аховы-Дынама". А ўжо ў нядзелю, 24-га, на паркеце роднага спорткомплекса "Палітэхнік" прымуць дзейснага чэмпіёна краіны "Сталіцу".
Падпісвайцеся на афіцыйныя акаўнты "студэнтаў":
- у Instagram
- ва "Ў Кантакце"
Сачыць за вынікамі і календаром матчаў таксама можна на сайце Беларускай асацыяцыі міні-футбола.