"ДЫНАМА"-БДУФК — "АГАРЫСТА": 6 ВЕРАСНЯ Ў 18.00
У сераду, 6 верасня, "Дынама"-БДУФК стартуе ў 1-м раўндзе жаночай Лігі чэмпіёнаў-2023/24. Паядынкі ў межах групы 10 прыме Малдова, а дакладней — стадыён "Архей" у аднайменным горадзе, размешчаным у 50 кіламетрах на поўнач ад Кішынёва.
Падначаленым Юрыя Малеева належыць пазмагацца з наймацнейшым малдаўскім клубам — "Агарыстай" з Аненій-Ноя. Пачатак у 18.00.
Нашы дзяўчаты прымераць блакітныя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чорным).
Прызначэнне на гульню атрымалі: галоўны суддзя — Лавіса Ёхансан, асістэнты — Эмілія Эльфстранд (абедзве — Швецыя) і Сіна Дыкман. Чацвёрты — Караліна Вакер (абедзве — Германія). Інспектар матчу — Катаржына Віржбоўска (Польшча). Дэлегат УЕФА — Райлі Элермаа (Эстонія).
Спасылка на відэатрансляцыю вельмі важнага супрацьстаяння з’явіцца пазней — сачыце за інфармацыяй у тэлеграм-канале "Дынама-Мінск".