ДВА МАТЧЫ ДУБЛЁРАЎ ПЕРАНЕСЕНЫ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" задаволіла хадайніцтвы ФК "Дынама-Мінск" аб пераносе матчаў першынства дублёраў-2023 з удзелам "бела-сініх": з "Гомелем" — з 1 на 27 кастрычніка і "Энергетыкам"-БДУ — з 8 кастрычніка на 1 лістапада.
Гэта связана з падрыхтоўкай і выступленнем нашых рэзервістаў у складзе каманды U19 у паядынках стартавага раўнда Юнацкай лігі УЕФА-2023/24 супраць равеснікаў з балгарскага "Лудагорца" — 4 і 8 кастрычніка.