ДУШАН БАКІЧ — WINLINE-ГУЛЕЦ "БЕЛА-СІНІХ" У ЖНІЎНІ
Завершана апытанка, у якой удзельнікі афіцыйнай групы нашага клуба ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" вызначалі найлепшага гульца "бела-сініх" у заключным летнім месяцы.
Уладальнікам ганаровага звання і спецыяльнага прыза ад тытульнага партнёра "Дынама-Мінск" — кампаніі Winline другі раз запар стаў чарнагорскі форвард Душан БАКІЧ.
24-гадовы футбаліст добра выглядаў ва ўсіх трох жнівеньскіх афіцыйных паядынках сваёй каманды, паклаўшы ў асабістую скарбонку чатыры балы па сістэме "гол плюс пас" (1+3).
У галасаванні адзначылася 229 чалавек. Перавагу Душану БАКІЧУ аддалі 94 (41,05%), потым фінішавалі АРЫНЬЁ — 55 (24,02%), Уладзіслаў МАРОЗАЎ — 42 (18,34%), Арцём БЫКАЎ — 22 (9,61%) і Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ — 16 (6,99%).