ДУШАН БАКІЧ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ 22-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" назвала галоўнага героя 22-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне — званне найлепшага гульца заслужана атрымаў прадстаўнік мінскага "Дынама" Душан БАКІЧ.
Менавіта 24-гадовы форвард тэхнічным стрэлам з-за межаў штрафной пляцоўкі ўшчыльную са штангай адкрыў лік у выязным супрацьстаянні з "Шахцёрам" (4:0), а ў кампенсаваны да першага тайма час запісаў на асабісты рахунак выніковы пас.
Адзначым, што чарнагорскі легіянер забівае ўжо ў чатырох паядынках найвышэйшай лігі за "бела-сініх", плюс у шасці — набірае балы карыснасці (4 галы і 4 "асісты").