ДУШАН БАКІЧ І ДАНІІЛ ЗОРЫН — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 21-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла сваю версію сімвалічнай зборнай па выніках 21-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
У "каманду тыдня" трапіла пара гульцоў мінскага "Дынама", якое ў родных сценах адолела няўступлівы "Нёман" — 2:1.
Адзначанымі аказаліся Душан БАКІЧ, які адкрыў лік на 8-й хвіліне, і Данііл ЗОРЫН — аўтар пераможнага гола на 64-й.
Для чарнагорскага форварда гэта другое ў сезоне ўключэнне ў зборную тура (таксама пасля 18-га), для расійскага паўабаронцы — дэбютнае.