ДУБЛЁРЫ "ДЫНАМА-МІНСК" І "ІСЛАЧЫ" ЗГУЛЯЮЦЬ 28 ВЕРАСНЯ
Стала вядома дата правядзення перанесенага паядынку 16-га тура першынства дублёраў-2023 паміж "Іслаччу" і мінскім "Дынама".
Паначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча адправяцца ў госці да "ваўкоў" у чацвер, 28 верасня. Пачатак супрацьстаяння на сталічным стадыёне БДПУ (вул. Сеніцкая, 55) — у 12.00.
Нагадаем, што гэты матч павінен быў адбыцца паўтары месяцы таму, але аказаўся пасунутым на больш позні тэрмін з-за выступлення некалькіх "бела-сініх" у складзе юніёрскай зборнай Беларусі на II Гульнях краін СНД.