DMEDIA ЗГУЛЯЕ З "НАРОДНАЙ КАМАНДАЙ"
Партнёр ФК "Дынама-Мінск" — DMedia запрашае ўсіх на свой чарговы цікавы і статусны таварыскі матч!
У суботу, 16 верасня, нашы медыйныя хлопцы адкрыюць для сябе новую лакацыю — на "Барысаў-Арэне" згуляюць з удзельнікам Winline Медыялігі маскоўскай "Народнай камандай", у складзе якой ёсць як папулярныя блогеры — напрыклад, Даня Крапіўнікаў, так і вядомыя футбалісты — Аляксандр Пруднікаў, Дзяніс Давыдаў, Мікіта Бажэнаў, Аляксандр Філімонаў.
Пачатак у 12.00. УВАХОД ВОЛЬНЫ.