ДАНІІЛ ЗОРЫН — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "НЁМАНАМ"
Увечары нядзелі, 17 верасня, "бела-сінія" парадавалі армію ўласных заўзятараў, адолеўшы "Нёман" — 2:1 у межах 21-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
Пасля фінальнага свістка Маладзечненскі мясакамбінат узнагародзіў найлепшага гульца ў складзе мінскага "Дынама".
Аб’ёмісты мясны бокс атрымаў расійскі паўабаронца Данііл ЗОРЫН, які адзначыўся пераможным голам на 64-й хвіліне.