ДАНІІЛ ЗОРЫН — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ 21-ГА ТУРА
Нядзельны матч з "Нёманам" (2:1) аказаўся для Данііла ЗОРЫНА максімальна запамінальным. Эмацыйным жа пікам, безумоўна, з’явіўся пераможны гол на 64-й хвіліне — дарэчы, дэбютны для 19-гадовага расійскага хаўбека "бела-сініх" на дарослым узроўні.
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" ўзнагародзіла выхаванца маскоўскага "Спартака" званнем найлепшага гульца 21-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
Віншуем з гэтым прызнаннем і спадзяемся, што галоўныя поспехі Данііла ў складзе мінскага "Дынама" яшчэ наперадзе!