ЧАЦВЁРА ДЫНАМАЎЦАЎ ЗГУЛЯЛІ Ў АНДОРЫ
Завершаны паядынак нацыянальных зборных Андоры і Беларусі ў межах адборачнай кампаніі чэмпіянату Еўропы-2024. У выніку мацнейшага не вызначана — 0:0.
У сустрэчы паўдзельнічаў квартэт футбалістаў мінскага "Дынама". Абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ з капітанскай павязкай на рукаве адпрацаваў ад званка да званка. Хаўбек Арцём БЫКАЎ быў заменены на 65-й хвіліне. Двое нападнікаў "бела-сініх" далучыліся да гульні з лаўкі запасных: Уладзіслаў МАРОЗАЎ — на 65-й, Іван БАХАР — на 80-й.
У другіх матчах групы I румыны ў родных сценах разыйшліся ўнічыю з ізраільцянамі — 1:1, швейцарцы на выездзе не здолелі зламіць супраціў касавараў — 2:2.
У аўторак, 12 верасня, падначаленым іспанскага спецыяліста Карласа Аласа Ферэра належыць у гасцях пазмагацца з апанентамі з Ізраіля.
Фота: vk.com/belarusff